Старонка:Апошні з магікан.pdf/359

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з тым разумным выглядам, які характэрны для мядзведзяў, пакуль новы гук рэха не апавясціў, што правадыр вышаў з пячоры. Тады мядзведзь павярнуўся, падышоў, перавальваючыся, да Дункана і сеў супроць яго ў сваёй звычайнай позе.

Малады чалавек азірнуўся навакол, шукаючы якога-небудзь прадмета, каб адбіць напад, якога ён чакаў.

Але настрой жывёлы, як відаць, раптам змяніўся. Ён ужо не бурчэў, не выказваў ніякіх іншых адзнак гневу; усё яго вялізнае калматае цела траслося, нібы ад нейкага дзіўнага ўнутранога хвалявання, нязграбныя пярэднія лапы недарэчна вазіліся вакол усмешлівай морды. Хейвард з небяспекай не адрываў вачэй ад яго рухаў і раптам убачыў, як страшная галава звалілася набок і на яе месцы з’явіўся дабрадушны твар разведчыка.

— Цс! — сказаў асцярожна жыхар лясоў, перабіваючы ўсклік Хейварда. — Нягоднікі бадзяюцца навакол.

— Скажыце, што азначае гэты маскарад і чаму вы адважыліся на такую рызыкоўную справу.

— Ах! Бываюць выпадкі, калі даводзіцца адкінуць у бок і разважлівасць і разлік, — адказаў разведчык. — Але паколькі ўсякая гісторыя павінна пачынацца з пачатку, то я раскажу вам усё па-парадку. Пасля таго, як мы разлучыліся, я змясціў каменданта і Сагамора ў старой хаціне бабра; тут яны ў большай бяспецы ад гуронаў, чым у крэпасці Эдуард: паўночна-ўсходнія індзейцы па-ранейшаму шкадуюць баброў, бо