Старонка:Апошні з магікан.pdf/358

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дыю, якую напяваў Давід, спыніліся, як толькі апошні пакінуў поле дзеяння. Да пасцелі хворай падышоў правадыр і даў знак выйсці жанчынам, якія сабраліся натоўпам, каб паглядзець на майстэрства незнаёмага. Жанчыны падпарадкаваліся без пярэчанняў, але неахвотна. Калі змоўкла водгулле, разбуджанае дзвярыма, якія ляснулі ў воддалі, правадыр паказаў на хворую і сказаў:

— Няхай брат мой пакажа сваю сілу.

Закліканы так загадна да выканання ўзятай на сябе ролі, Хейвард з трывогай падумаў, што самае нязначнае ваганне можа аказацца небяспечным. Ён пастараўся ўспомніць тыя своеасаблівыя чары і нязграбныя абрады, якімі індзейскія чараўнікі прыкрываюць звычайна сваё невуцтва і бяссілле. Больш чым мажліва, што пры замяшанні яго думак ён хутка выявіў-бы якую-небудзь падазроную, калі не пагібельную для сябе памылку, калі-б грознае рыканне чацвераногай жывёліны не спыніла яго слабых спроб у самым пачатку. Тры разы ён аднаўляў свае спробы і ўсякі раз сустракаў тое самае незразумелае супраціўленне, прычым пры кожным перапынку рыканне жывёліны здавалася ўсё больш дзікім і грозным.

— Д’яблы рэўнуюць, — сказаў гурон, — я выходжу. Брат, гэтая жанчына — жонка аднаго з маіх самых храбрых воінаў, будзь да яе справядлівым. Цішэй, сказаў ён раздражненаму зверу, — я іду адсюль.

Дункан астаўся ў дзіўным пустынным памяшканні адзін з бездапаможнай хворай і небяспечным зверам. Апошні прыслухоўваўся да рухаў індзейца