Старонка:Апошні з магікан.pdf/357

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваёй ролі. Ён заўважыў, што перад яго прыходам блізкія хворай вырашылі паспрабаваць на ёй магутнасць музыкі.

Гамут у той момант, калі ўвайшлі наведвальнікі, рыхтаваўся выказаць сваю душу ў спевах; пачакаўшы крыху, ён пачаў спяваць гімн, які мог-бы стварыць цуд, калі-б толькі вера магла ў даным выпадку мець якое-небудзь значэнне. Яму дазволілі даспяваць да канца, бо індзейцы ставіліся з павагай да яго дапамогі, якую, як ім здавалася, ён аказвае хворай. Калі заміраючыя гукі гімна дайшлі да слуху Хейварда, ён мімаволі адскочыў, пачуўшы, што нехта ззаду яго паўтарае іх замагільным голасам. Азірнуўшыся, ён убачыў, што калматае страшыдла, седзячы ў ценю пячоры, трывожна пахістваецца з уласцівай мядзведзю манерай і паўтарае ціхім рыканнем гук гімна.

Цяжка апісаць уражанне, зробленае на Давіда такім дзіўным водгуллем. Вочы яго шырока расплюшчыліся, нібы ад неўразумення; голас раптам абарваўся ад здзіўлення. Пад уплывам пачуцця, хутчэй падобнага на страх, чым на здзіўленне, ён моцна крыкнуў Хейварду: «Яна блізка і чакае вас!» і імкліва выбег з пячоры.


РАЗДЗЕЛ ХХV

Гэтая сцэна ўяўляла сабою дзіўную помесь смешнага з урачыстым. Жывёла як і да таго пагойдавалася, як відаць, зусім не стамляючыся; але яе смешныя спробы пераймаць мело-