Старонка:Апошні з магікан.pdf/353

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі правадыр, які прасіў дапамогі Дункана, выкурыў сваю люльку, ён зрабіў канчатковую і на гэты раз паспяховую спробу выйсці з хаціны, запрасіўшы маўклівым жэстам мнімага лекара ісці за ім.

Замест таго, каб пайсці паміж хацінамі, дзе Хейвард рабіў свае бясплодныя пошукі, спадарожнік яго павярнуў убок і пайшоў проста да падножжа гары, якая панавала над паселішчам; падымацца на гару даводзілася па звілістай вузкай сцежцы. На прагаліне хлопчыкі аднавілі свае гульні. Полымя вогнішчаў асвятліла шлях правадыра і Дункана, надаючы яшчэ больш пануры характар суроваму пейзажу. Яны ўвайшлі ў шчыліну, зарослую кустамі. Якраз у гэты момант