Старонка:Апошні з магікан.pdf/346

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму магчымасць выйсці сярод агульнага маўчання. Затым адзін з правадыроў адцягнуў увагу прысутных ад гэтага цяжкага відовішча і сказаў вясёлым голасам, звяртаючыся з ветлівасцю да Магуа, як да толькі што прыбыўшага:

— Дэлавары бадзяюцца вакол маёй вёскі, як мядзведзі каля гаршкоў з мёдам. Але хіба каму-небудзь удавалася засцігнуць гурона ў часе сну?

Лоб Магуа быў хмурней за хмару, калі ён усклікнуў:

— Дэлавары з азёр?

— Не. Тыя, якія жывуць на сваёй роднай рацэ. Адзін з іх вышаў за межы свайго племя.

— Скальпіравалі яго мае юнакі?

— Яго ногі аказаліся вынослівымі, хоць яго рукі лепш працуюць лапатай, чым тамагаукам, — адказаў другі, паказваючы на нерухомую фігуру Ункаса.

Замест таго, каб выявіць жаночую цікавасць і хутчэй нацешыцца сузіраннем палоннага, Магуа як і да таго курыў з задумлівым выглядам. Хоць у душы ён быў здзіўлены фактамі, пра якія паведаміў у сваёй прамове стары-бацька, тым не менш ён не дазволіў сабе задаваць пытанняў, адклаўшы іх да больш зручнага моманту. Толькі пасля таго, як прайшоў значны прамежак часу, ён страсянуў попел са сваёй люлькі, засунуў тамагаук за пояс і ўстаў з месца, у першы раз кінуўшы позірк на палоннага, які стаяў крыху ззаду яго. Пільны Ункас, хоць і здаваўся няўважлівым, заўважыў гэты рух; ён раптам павярнуўся да святла; позіркі іх сустрэліся. Амаль цэлую