Старонка:Апошні з магікан.pdf/344

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як непераможны жах ахапляе яго; побач з ім сядзеў Магуа.

Нечаканае з’яўленне каварнага і страшнага правадыра затрымала гурона. Некалькі патухшых люлек былі запалены зноў; той, што толькі што прышоў, не кажучы ні слова, выцягнуў з-за пояса свой тамагаук і, напоўніўшы табаком адтуліну ў яго абуху, пачаў уцягваць табачны дым цераз пустую ручку тамагаука з такім раўнадушшам, нібы ўтомнае паляванне, на якім ён правёў два апошнія дні, было для яго глупствам. Так прайшло, быць можа, мінут дзесяць, якія паказаліся Дункану векамі; воіны былі ўжо зусім ахутаны воблакамі белага дыму, перш чым адзін з іх адважыўся, нарэшце, пачаць гутарку.

— Вельмі рады табе! Ці знайшоў мой друг дзічыну?

— Юнакі хістаюцца пад цяжарам свайго бярэмя, — адказаў Магуа. — Няхай Хісткае Трысцё пойдзе па паляўнічай сцежцы; ён сустрэне іх.

Глыбокае і суевернае маўчанне надышло пасля таго, як было названа забароннае імя. Усе вынялі з рота свае люлькі, як быццам у гэты момант яны ўдыхалі нешта нячыстае. Дым тонкімі струменьчыкамі клубіўся над іх галовамі і, звіваючыся ў кольцы, падымаўся праз адтуліну ў страсе, дзякуючы чаму паветра ў хаціне зрабілася чыстым, і смуглявыя твары індзейцаў сталі ясна бачнымі. Позіркі большасці накіраваны былі на падлогу; некаторыя з больш маладых воінаў скасілі вочы на сівавалосага індзейца, што сядзеў паміж двума самымі паважанымі правады-