Старонка:Апошні з магікан.pdf/341

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пам, які сноўдаў паблізу. Патухаючыя вогнішчы на прасецы кідалі цмянае і нявернае святло на смуглыя фігуры індзейцаў, якія моўчкі хадзілі каля хаціны; выпадкова ўспыхнуўшае яркае полымя асвятліла хаціну, і на момант стала відаць фігура Ункаса каля мёртвага цела.

Група воінаў хутка зноў увайшла ў хаціну і, вышаўшы адтуль, яны аднеслі амярцвелае цела гурона ў суседні лес. Дункан пайшоў хадзіць паміж хацінамі, стараючыся знайсці якія-небудзь сляды той, дзеля каго ён пайшоў на небяспеку. Ніхто не звяртаў на яго ўвагі, ён мог-бы лёгка ўцячы і далучыцца да сваіх таварышоў, калі-б такое жаданне з’явілася ў яго. Але, не кажучы ўжо аб бесперапыннай думцы пра Алісу, новая, хоць і больш слабая, цікавасць да лёсу Ункаса ўтрымлівала яго ў лагеры індзейцаў. Таму ён як і да таго хадзіў ад хаціны да хаціны, заглядаючы ў кожную з іх толькі для таго, каб пераканацца ў канчатковай бясплоднасці сваіх пошукаў. Так абышоў ён усю вёску. Адмовіўшыся ад бескарысных расшукванняў, ён па той-жа дарозе пайшоў назад да хаціны, дзе адбываюцца нарады, вырашыўшы знайсці Давіда.

Дашоўшы да будынка, які з’яўляўся адначасова і судзілішчам і месцам кары, малады чалавек убачыў, што ўзрушэнне індзейцаў ужо сунялося. Воіны зноў сабраліся ў хаціну і цяпер спакойна курылі люлькі, паважна размаўляючы пра апошні паход да вярхоўя Гарыкана. Калі вярнуўся Дункан, гэта, як відаць, напомніла ім пра яго професію