Старонка:Апошні з магікан.pdf/338

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зрабілася так цесна, што не было ні аднаго прамежка паміж плячыма прысутных, адкуль не выглядаў-бы чый-небудзь смуглы твар.

Тым часам пажылыя воіны ў сярэдзіне хаціны абменьваліся адзін з другім кароткімі, адрывістымі сказамі. Потым зноў надышоў працяглы, урачысты перапынак. Усе замерлі, чакаючы сурёзнага і важнага рашэння. Тыя, што стаялі ззаду, узняліся на цыпкі, каб бачыць, што адбываецца, і нават падсудны забыўся пра свой сорам пад уплывам яшчэ больш глыбокага пачуцця і, падняўшы галаву, паказаў прысутным свой агідны твар, каб кінуць трывожны і баязлівы позірк на пануры сход правадыроў. Нарэшце, маўчанне было нарушана правадыром. Устаўшы з падлогі і прайшоўшы міма Ункаса, ён спыніўся перад злачынцам у ганарлівай позе. У гэты момант кастлявая жанчына павольна і неяк бокам, падскокваючы, увайшла ў сярэдзіну схода, трымаючы ў руках факел і мармочучы нейкія незразумелыя словы, быць можа заклінанні, якія цяжка было разабраць. Хоць яе прыход з’явіўся зусім няпрошаным умяшаннем у цырамонію суда, на яе ніхто не звярнуў увагі.

Наблізіўшыся да Ункаса, яна трымала сваю палаючую галавешку так, каб асвятліць чырванаватым святлом яго твар і зрабіць прыкметнымі праявы самага нязначнага хвалявання на ім.

Магікан захаваў сваю цвёрдую і высокамерную позу, і яго вочы былі нязменна накіраваны ў прастору, як быццам яны, перамагаючы ўсе перашкоды, глядзелі ў будучыню. Задаволеная сваім аглядам,