Старонка:Апошні з магікан.pdf/334

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няй пагарды. У наступны момант ён ужо авалодаў сабой і па-ранейшаму спакойна стаяў, прыхіліўшыся да слупа. Але перамена становішча дала магчымасць Дункану абмяняцца позіркам з мужным, праніклівым позіркам Ункаса.

Надзвычай здзіўлены і глыбока засмучаны крытычным становішчам свайго сябра, Хейвард адступіў назад пад гэтым позіркам, баючыся якім-небудзь чынам паскорыць лёс палоннага. Тым не менш, ніякай грунтоўнай прычыны для падобных страхаў не было. У гэты час адзін воін праклаў сабе дарогу ў раздражненым натоўпе. Суровым жэстам адсунуўшы ўбок жанчын і дзяцей, ён узяў Ункаса за руку і павёў яго да дзвярэй хаціны, дзе адбываліся нарады племя. Туды пайшлі ўсе правадыры і большая частка славутых воінаў; заклапочаны Хейвард знайшоў спосаб увайсці туды ў натоўп індзейцаў, не прыцягваючы да сябе іх небяспечнай увагі.

На працягу некалькіх хвілін прысутныя размяшчаліся ў хаціне адпаведна ўплыву, якім яны карысталіся ў племі. Наогул захоўваўся той самы парадак, у якім адбываўся допыт Хейварда; пажылыя воіны і галоўныя правадыры занялі сярэдзіну прасторнага памяшкання, асветленую моцным святлом палаючай паходні, у той час як больш маладыя размясціліся ззаду, склаўшы цёмны круг смуглых і расфарбаваных твараў. У цэнтры хаціны, пад самай адтулінай у страсе, праз якую відно было мігаценне зорак, стаяў Ункас, спакойны, высокі са сканцэнтраванай увагай у абліччы.