Старонка:Апошні з магікан.pdf/331

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кую фігуру, якая рассякала паветра якім-небудзь адважным скачком, і ён хутчэй спадзяваўся, чым верыў, што палонны па-ранейшаму валодае сваімі дзіўнымі мускуламі. Раптам натоўп павярнуў назад і наблізіўся да месца, дзе стаяў Дункан. Нейчая цяжкая фігура ўрэзалася ззаду ў групу жанчын і дзяцей, якія пазвальваліся ад штуршка на зямлю. У агульнай мітусні зноў з’явіўся палонны. Аднак, чалавечая трываласць не магла далей вытрымліваць суровага іспыту. Здавалася, незнаёмы разумеў гэта. Скарыстаўшы на момант стварыўшыйся праход, ён стралою пранёсся міма воінаў і зрабіў адважную і, як здавалася Дункану, апошнюю спробу дасягнуць лесу. Высокі, здаравенны гурон, які збярог сваю сілу, бег за ім амаль па пятах, і яго ўзнятая рука была ўжо гатова нанесці ўдар, але Дункан падставіў яму нагу, і дзікун, які шалёна імчаўся, грукнуўся аб зямлю на адлегласці некалькіх футаў ад намечанай ім афяры. Хоць на ўсё гэта пайшло не больш аднаго імгнення, тым не менш палонны з выгодай скарыстаў гэты момант; ён павярнуўся, зноў бліснуў, як метэор, перад вачыма Дункана і ў наступны-ж момант ужо стаяў, спакойна прыхіліўшыся да татэма — маленькага расфарбаванага слупа, укапанага ў зямлю перад галоўнай хацінай.

Баючыся, каб удзел, які ён прыняў у пазбаўленні палоннага ад небяспекі, не аказаўся фатальным для яго самога, Дункан зараз-жа пакінуў гэтае месца. Ён накіраваўся за натоўпам індзейцаў, які падыходзіў да хаціны; натоўп гэты быў змрочным і маўклівым, як усякі натоўп, які рас-