Старонка:Апошні з магікан.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

каго-небудзь, — сказаў Сакалінае Вока. — Гэты француз Манкальм, вядома, паслаў сваіх шпіёнаў у лагер англічан і не гледзячы ні на што даведаецца, па якой дарозе рухаюцца нашы.

— Досыць, — сказаў старэйшы індзеец, зірнуўшы ў напрамку заходзячага сонца. — Мы прагонім іх з лесу, як аленяў. Сакалінае Вока, перакусім сёння, а заўтра пакажам макуасам, што мы не баязлівыя жанчыны.

— Я згодзен. Але для таго, каб разбіць іракезаў, перш за ўсё трэба знайсці, дзе хаваюцца гэтыя хітрыя машэннікі, а каб паесці, трэба знайсці дзічыну… Ды, вось, яна тут як тут! Глянь вось, вунь самы буйны алень, якога я сустракаў у гэтае лета;