Старонка:Апошні з магікан.pdf/326

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

валавай скуры, каб надзець кашулю, якую яму дадуць. Мае браты расфарбавалі мяне, і таму я хаджу расфарбаваным.

Стрыманыя галасы ўхвалення паказалі, што гэты камплімент іх племю зрабіў спрыяючае ўражанне. Пажылы правадыр зрабіў ухвальны жэст, які паўтарыла большасць яго таварышоў. Дункан пачаў дыхаць вальней, адчуваючы, што самая цяжкая частка яго іспыту прайшла; а паколькі ён падрыхтоўваў ужо прасты расказ, які павінен быў надаць праўдападобнасць яго выдумцы, то яго надзеі на поспех умацаваліся.

Маўчанне, якое цягнулася некалькі хвілін, індзейцы захоўвалі нібы для таго, каб прывесці ў парадак свае думкі і даць прыстойны адказ на заяву іх госця. Пасля гэтага другі воін падняўся са свайго месца, прыняўшы позу, якая сведчыла аб яго жаданні гаварыць. Але ледзь ён раскрыў рот, як з лесу данёсся ціхі, але жахлівы гук услед за якім зараз-жа пачуўся высокі, праразлівы крык, падобны да жаласнага завывання ваўка. Гэтая нечаканая і страшная перашкода прымусіла Дункана ўскочыць са свайго месца і забыцца на ўсё, апрача ўражання, зробленага на яго жахлівым крыкам. У той-жа самы момант воіны натоўпам вышлі з хаціны, і паветра напоўнілася моцнымі крыкамі, якія амаль заглушалі жудасныя гукі, што звінелі яшчэ пад лісцём дрэў. Дункан, які не мог валодаць сабою, сарваўся з месца і стаў у самай сярэдзіне нястройнага натоўпу. Мужчыны, жанчыны і дзеці, старыя, хворыя і дужыя — усе вышлі з хаціны; адны моцна