Старонка:Апошні з магікан.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— А ты ведаеш, што было ў той час з тваімі продкамі? — запытаў белы. — Вядома, яны былі храбрымі, сумленнымі воінамі і, седзячы на нарадах, вакол вогнішчаў, давалі супляменнікам мудрыя парады?

— Маё племя — прадзед народаў; але ў маіх жылах няма ні кроплі мяшанай крыві, У іх — кроў правадыроў, чыстая, благародная кроў, і такой яна астанецца назаўсёды. На нашы берагі высадзіліся галандцы; белыя далі маім прабацькам вогненную ваду; яны пачалі піць яе, пілі з прагнасцю, пілі да таго часу, пакуль ім не здалося, быццам зямля злілася з небам. Тады бацькі мае разлучыліся са сваёй радзімай. Крок за крокам іх адціскалі ад любімых берагоў. Нарэшце, справа дайшла да таго, што я, правадыр і сагамор[1] індзейцаў, бачу прамені сонца толькі праз лісце дрэў і ніколі не стаяў над могілкамі маіх прабацькоў.

— Гэта сумны лёс, — заўважыў субяседнік індзейца, расчулены благародным і стрыманым смуткам Чынгачгука. — Але скажы, дзе жывуць прадстаўнікі твайго роду, патомкі людзей, якія прышлі ў Дэлаварскую вобласць шмат гадоў назад?

— Адкажы мне, куды зніклі, куды падзеліся кветкі даўно праляцеўшых летніх дзён? Яны паспадалі, асыпаліся. Так загінуў і ўвесь мой род; усе магікане, адзін за адным, адышлі ў краіну

  1. Сагамор — ганаровае званне старэйшын племя азначае: мудры, магутны.