Старонка:Апошні з магікан.pdf/297

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чынгачгук уважліва разглядалі сляды. Памеры цалкам падыходзілі, і Сакалінае Вока ўпэўнена заявіў, што гэта след ног Давіда, якога зноў прымусілі перамяніць боты на макасіны.

— Цяпер я магу прачытаць усё так ясна, як калі-б сам бачыў усе штукі Хітрай Лісіцы, — дадаў ён. — Паколькі галоўныя вартасці спевака заключаюцца ў яго глотцы і ў нагах, то яго пусцілі першым, а астатнія прайшлі па яго слядах.

— Але, — ускрыкнуў Дункан, — я не бачу слядоў!..

— Далікатных слядоў слабых жанчын? — перабіў яго разведчык. — Машэннік знайшоў спосаб пераправіць іх, спадзеючыся, што такім чынам саб’е праследавальнікаў са следу. Гатоў паставіць у заклад сваё жыццё, што мы ўбачым сляды іх прыгожых ножак цераз некалькі дзесяткаў футаў.

Увесь атрад пайшоў удоўж ручайка, трывожна ўглядаючыся ў сляды. Вада хутка вярнулася ў сваё рэчышча, але жыхары лясоў спакойна разглядалі глебу з абодвух бакоў ручая, упэўненыя ў тым, што сляды знаходзяцца пад вадой. Прайшлі больш поўмілі да таго месца, дзе працякаў ручаёк, якраз ля асновы вялікай сухой кручы. Тут падарожнікі спыніліся, каб пераканацца, ці пакінуў гурон ваду.

Шчасце спрыяла ім. Жвавы, дзейны Ункас хутка знайшоў след нагі на шматку моху, куды, як відаць, неасцярожна ступіў адзін з індзейцаў. Ён прайшоў у напрамку, паказанаму прытоптаным мохам, увайшоў у суседні гушчар і натрапіў на след, такі-ж свежы і ясны, як той, па якім яны ішлі да крыніцы. Новы моцны крык паведаміў