Старонка:Апошні з магікан.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і вавёрак, мне здаецца, што стрэльба ў руках маіх дзядоў была менш нябяспечнай, чым лук і добрая крэмневая страла, пушчаная ў цэль, намечаную зоркім вокам індзейца.

— Усё гэта ты чуў ад тваіх бацькоў, — холадна адказаў чырвонаскуры. — Але што кажуць вашы старыя? Хіба яны кажуць маладым воінам, што бледнатварыя ваявалі з каменнымі сякерамі або з драўлянымі стрэльбамі ў руках?

— У мяне няма прыстрасцяў, я не выхваляюся перавагамі свайго нараджэння, хоць мой самы злосны вораг — макуас — не пасмее адмаўляць, што я чыстакроўны белы, — адказаў паляўнічы, разглядаючы сваю пацямнелую жылістую і касцістую руку. Але я ахвотна прызнаюся, што не ўхваляю многіх і вельмі многіх учынкаў людзей маёй бацькаўшчыны. Аднак, я не магу адказваць за другіх. Кожную гісторыю можна разглядаць з двух бакоў; таму, скажы мне ты, Чынгачгук, што кажуць паданні чырвонаскурых пра першую сустрэчу тваіх дзядоў з маімі?

Абодва змоўклі. Індзеец доўга не гаварыў ні слова; нарэшце, з поўным усведамленнем важнасці таго, што ён скажа, ён пачаў апавяданне, і ў тоне яго голаса загучэла ўрачыстая шчырасць.

— Слухай, Сакалінае Вока, і твае вушы не прымуць хлусні і няпраўды. Вось што казалі мае бацькі; вось што зрабілі магікане!

Мы прышлі адтуль, дзе сонца ўвечары заходзіць за шырокія раўніны, на якіх пасуцца статкі бізонаў, і бесперапынна рухаліся да вялікай ракі. Тут мы пачалі барацьбу, з алігевамі і біліся, пакуль