Старонка:Апошні з магікан.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

былі па баках і вышэй каленяў аленевымі жыламі. Скураная сумка і рог з порахам завяршалі яго снаражэнне; паблізу ствала суседняга дрэва стаяла яго вельмі доўгая стрэльба. У вачах гэтага паляўнічага або разведчыка свяцілася праніклівасць і розум. У часе гутаркі ён вельмі часта азіраўся па баках, ці то выглядаючы дзічыну, ці то асцярагаючыся якога-небудзь патаемнага нападу.

— Паданні твайго племені, Чынгачгук, гавораць за мяне, — сказаў ён.

Гутарка вялася на той мове, якая была знаёма ўсім туземцам, што займалі вобласць паміж рэкамі Гудзонам і Патамакам.

— Твае бацькі прышлі з краіны заходзячага сонца, пераправіліся праз вялікую раку[1], уступілі ў бой з мясцовымі жыхарамі і завалодалі іх землямі; мае продкі прышлі ад чырвонай ранішняй зары, праплылі цераз Салёнае возера і зрабілі тое-ж, што і твае роданачальнікі. Не будзем-жа спрачацца аб гэтым і дарэмна траціць словы.

— Мае прабацькі ваявалі з аголенымі чырвонаскурымі людзьмі, — сурова адказаў індзеец на той-жа мове. — Скажы, Сакалінае Вока, хіба ты не бачыш розніцы паміж стралой з каменным астрыём і свінцовай куляй, якой ты прыносіш смерць?

— Прырода адзела індзейца ў чырвоную скуру, але ў яго ёсць розум, — сказаў белы. — Я неадукаваны чалавек і не ўтойваю гэтага; аднак, мяркуючы па тым, што я бачыў у часе палявання на аленяў

  1. Місісіпі.