Старонка:Апошні з магікан.pdf/273

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Потым ён абрысаваў доўгі, цяжкі шлях сярод гор і водараздзелаў. Старасць і слабасць Мунро, які спаў і нічога не падазраваў, былі апісаны знакамі, вельмі зразумелымі для таго, каб памыліцца ў іх значэнні. Дункан заўважыў, што і пра яго ўспаміналі; разведчык працягнуў далонь і прамовіў імя «Шчодрая Рука» — мянушка, якую далі Дункану ўсе прыяцельскія плямёны за яго шчодрасць. Потым пайшло апісанне знакамі лёгкіх рухаў лодкі, у процівагу аслабелым крокам стомленага чалавека. Ён скончыў спасылацца ца скальп онеіда