Старонка:Апошні з магікан.pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, значыць, вушы лепш за вочы, — адказаў разведчык усё таксама-ж спакойна; ён толькі што паклаў у рот кавалак мядзвежага мяса і гаварыў няясна і павольна, як чалавек, рот якога заняты двайной справай. — Я бачыў сам, што ён спыніўся ў Тэйе з усім сваім войскам; французы любяць пасля ўдалай справы вярнуцца дадому, патанцаваць і павесяліцца з жанчынамі, святкуючы поспех.

— Не ведаю. Індзейцы рэдка спяць у часе вайны, і які-небудзь гурон мог астацца тут дзеля грабяжу пасля таго, як пайшла адсюль яго зграя. Добра-б было патушыць агонь і паставіць часавога. Прыслухайцеся! Чуеце вы шум, пра які я кажу?

— Індзейцы рэдка блукаюць вакол магіл. Хоць яны заўсёды гатовы на забойства, але звычайна задавальняюцца скальпам.

— Чуеце?! Зноў! — спыніў яго Дункан.

— Так, так, ваўкі робяцца смелымі, калі ў іх бывае вельмі мала або занадта многа харчу, — сказаў бестурботна разведчык. — Калі-б было святлей і больш часу, можна было-б здабыць некалькі скур гэтых д’яблаў. Але, аднак… Што-б гэта магло быць?

— Гэта, значыць, не ваўкі?

Сакалінае Вока павольна паківаў галавой і зрабіў знак Дункану ісці за ім да месца, куды не даходзіла святло вогнішча. Выканаўшы гэтую перасцярогу, ён увесь насцеражыўся і доўга, напружана прыслухоўваўся, ці не паўторыцца ціхі гук, які так здзівіў яго. Аднак, яго старанні,