Старонка:Апошні з магікан.pdf/261

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вы, як належыць мужчынам, а не балбатлівым жанчынам або нецярплівым хлопчыкам.

Па тону разведчыка Хейвард пераканаўся ў бясплоднасці спрэчак. Мунро зноў зрабіўся апатычным, з гэтага стану, яго магло вывесці толькі моцнае ўзрушэнне. Прышлося скарыцца перад неабходнасцю; малады чалавек узяў за руку ветэрана і пайшоў услед за індзейцамі і разведчыкам, якія павярнулі ўжо на дарогу да раўніны.


РАЗДЗЕЛ XIX

У змроку ночы яшчэ больш страшнай здавалася мясцовасць, калі падарожнікі вярнуліся да руін крэпасці. Разведчык і яго таварышы зараз-жа ўзяліся за падрыхтоўку да начлегу. Да пачарнелай сцяны прыставілі некалькі бэлек; Ункас злёгку прыкрыў іх галлём, і ўсе былі задаволены гэтым часовым прытулкам. Малады індзеец, скончыўшы работу, паказаў на сваю грубую хаціну, і Хейвард, які зразумеў сэнс маўклівага жэсту, пачаў угаворваць Мунро ўвайсці туды. Пакінуўшы асірацелага старога гараваць, Дункан зараз-жа вышаў на паветра. Ён быў вельмі ўсхваляваны і не мог адпачываць.

Пакуль Сакалінае Вока і індзейцы запальвалі вогнішча і елі скромную вячэру, якая складалася з вяленага мядзвежага мяса, малады чалавек пайшоў у той бок разбуранай крэпасці, якая выходзіла на Гарыкан. Вецер супакоіўся, і хвалі набягалі на пясчаны бераг больш мерна і спакойна. Хмары, нібы стаміўшыся ад шалёнага