Старонка:Апошні з магікан.pdf/260

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хейвард зараз-жа пазнаў брошку, якую любіла насіць Аліса. Памяць чалавека, які кахае, запомніла яму, што ён бачыў гэтую брошку на шыі сваёй каханай раніцай у дзень фатальнай разні. Ён схапіў дарагую рэч, прыціснуў яе да сэрца, і ў той-жа момант яна знікла з вачэй здзіўленага разведчыка, які дарэмна шукаў яе на зямлі.

— Эх, — прамовіў нявесела Сакалінае Вока, пакінуўшы варушыць лісцё канцом стрэльбы, — калі зрок пачынае аслабяваць, — гэта верная адзнака старасці. Такая бліскучая бразгушка — і не відаць яе! Але ўсё-ж я бачу дастаткова добра, каб расквітацца з мінгам. А ўсё-ж такі мне хацелася-б знайсці гэтую рэч, хоць-бы для таго, каб перадаць яе законнай уладарцы, а гэта азначала-б злучыць два канцы доўгага-доўгага следу, бо ў даны момант нас раздзяляе шырокі Лаўрэнці, а быць можа, і вялікія азёры.

— Тым больш не варта адкладваць, трэба ісці далей, — заўважыў Хейвард. — Ідзем-жа.

— Маладая кроў і кроў гарачая — гэта, кажуць, амаль адно і тое-ж самае. Мы-ж ідзем не на паляванне за вавёркамі, не аленя нам заганяць у Гарыкан. Нам давядзецца блукаць дні і ночы і ісці па пустыні, па якой рэдка ступае нага чалавека і дзе не дапамогуць ніякія кніжныя веды. Індзеец ніколі не выпраўляецца ў падобнае падарожжа, не выкурыўшы папярэдня каля вогнішча люлькі нарады, і хоць я белы, я паважаю гэты звычай, бо ён разумны і мудры. Таму мы вернемся на руіны старой крэпасці і запалім там агонь, а заўтра раніцай устанем свежымі і гатовымі да спра-