Старонка:Апошні з магікан.pdf/258

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

любоўю нахіляючыся над ледзь прыкметнымі слядамі.

Дотык нагі да зямлі, хоць лёгкі і быстры, усё-ж пакінуў след, ясна бачны і цяпер. Стары воін разглядаў яго, і вочы яго затуманіліся слязамі. Каб адцягнуць увагу старога, Хейвард сказаў разведчыку:

— Паколькі ў нас ёсць цяпер верныя сляды, то накіруемся зараз-жа ў дарогу. У такі час кожная хвіліна здаецца векам для палоннага.

— Не будзем спяшацца раней часу, — запярэчыў Сакалінае Вока, па-ранейшаму разглядаючы сляды, — мы ведаем, што тут прайшлі разбойнік-гуроны, цёмнавалосая і спявак. Але дзе-ж тая, у якой залатыя завіткі і блакітныя вочы? Хоць і маленькага росту і не такая смелая, як яе сястра, яна ўсё-ж прыгожая на выгляд і прыемная ў гутарцы. Хіба ў яе няма сяброў і нікога, хто клапаціўся-б аб ёй?

— Барані бог, каб ёй калі-небудзь нехапала сяброў! Хіба мы не шукаем яе? Па крайняй меры, я не кіну пошукаў, пакуль не знайду яе, — усклікнуў Хейвард.

— У такім выпадку нам давядзецца ісці рознымі дарогамі, бо яна не праходзіла тут; якім-бы не быў лёгкім яе след, ён усё-ж быў-бы тут відзён.

Хейвард адышоў. Здавалася, уся палкасць яго ўмомант знікла. Разведчык не звярнуў увагі на раптоўную перамену ў настроі свайго субяседніка і, падумаўшы крыху, казаў далей:

— Ні адна жанчына ў гэтай пустыні не магла пакінуць такога сляда, апрача цёмнавалосай або