Старонка:Апошні з магікан.pdf/255

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шым. Я гатоў ісці ў заклад на пяцьдзесят бабровых скур супроць такой-жа колькасці крэменяў, што мы з магіканамі ўвойдзем у іх вігвамы! Нагніся, Ункас, і паглядзі, ці не пазнаем мы чаго па макасіну, бо гэта, бязумоўна, макасін, а не бот.

Малады магікан нагнуўся над следам і, адкінуўшы лісцё, раскіданае вакол гэтага месца, пачаў разглядаць яго з увагай, падобнай да той, з якой у нашы дні банкір разглядаў-бы падазроны чэк. Нарэшце, ён устаў з каленяў, задаволены вынікам сваіх даследаванняў.

— Ну, хлопчык, запытаў разведчык, — што? Можа пазнаць што-небудзь па гэтаму сляду?

— Гэта Хітрая Лісіца.

— Ага? Зноў гэты разбойнік, д’ябал! Не будзе