Старонка:Апошні з магікан.pdf/252

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да гэтай кучы, каб паглядзець, ці не знойдуць яны тых, каго шукалі. У задуменні, маўкліва стаялі яны вакол кучы цел, калі да іх падышоў разведчык. Адважны жыхар лясоў зірнуў на сумнае відовішча; выраз гневу адлюстраваўся на яго твары.

— Мне даводзілася быць на многіх палях бою, траплялася ісці па крываваму следу на працягу доўгіх гадзін, — сказаў ён, — але я нідзе не бачыў з такой яснасцю рукі д’ябла, якая відаць тут. Што ты скажаш, Чынгачгук? — дадаў ён на дэлаварскай мове. — Ці думаеш ты, што гуроны будуць выхваляцца гэтым учынкам перад сваімі жанчынамі ў дні, калі снег пакрые ўзгоркі?

Выраз злосці мільгануў на смуглым твары правадыра магікан; ён выняў нож з ножнаў і затым спакойна адвярнуўся ад жудаснага малюнка; твар яго зрабіўся такім спакойным, нібы яму былі зусім незнаёмы парывы пачуццяў.

— Хуг! — ускрыкнуў малады магікан, узняўшыся на цыпкі і ўважліва ўглядаючыся наперад.

Гук яго голаса і рух спудзілі крумкачоў, яны паляцелі шукаць здабычы ў іншым месцы.

— Што здарылася, хлопчык? — запытаў разведчык, прысеўшы на кортачкі, нібы пантэра, рыхтуючыся зрабіць скачок.

Ункас, нічога не адказаўшы, шпарка пабег і цераз некалькі хвілін таксама-ж шпарка з’явіўся з гушчару, пераможна размахваючы кавалкам зялёнага вуалю з капелюша Коры. Яго рухі, выгляд вуаля і новы крык, які вырваўся з вуснаў мала-