Старонка:Апошні з магікан.pdf/240

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нак: недалёка, з правага боку, стаяла французская армія, бо, як толькі салдаты Манкальма занялі ўмацаванне, генерал сцягнуў да форта ўсе свае атрады. Французы моўчкі, але ўважліва назіралі за рухам пераможаных, аддаючы ім устаноўленыя ваенныя пашаны; ні адзін з пераможцаў ва ўсведамленні свайго поспеху не кінуў ворагам ні насмешкі, ні знявагі. Атрады англічан, лікам каля трох тысяч чалавек, павольна рухаліся праз нізіну, збіраючыся да зборнага пункту ў тым месцы, дзе дарога да Гудзона павяртала ў лес. На густым ускрайку лесу відаць былі індзейцы. Чырвонаскурыя пільна глядзелі на сваіх ворагаў; некаторыя, нібы каршуны, ішлі ўслед за імі і, здавалася, не адважваліся кінуцца на здабычу толькі дзякуючы таму, што прысутнасць шматлікага французскага войска стрымлівала іх. Некаторыя гуроны ўсё-ж такі ўмяшаліся ў рады пераможаных і з хмурымі і незадаволенымі тварамі ўважліва сачылі за рухам натоўпу, хоць і не адважваліся адкрыта выявіць сваю варожасць.

Авангард на чале з Хейвардам дайшоў да цясніны і павольна знік з вачэй. Раптам Кора пачула гукі лаянкі і павярнулася ў бок злосных галасоў. Адзін з людзей атрада выбіўся з радоў і быў пакараны за сваё непаслушэнства тым, што нехта адабраў у яго падабраныя ім пажыткі.

Гэта быў вялікага росту дзяцюк, дастаткова прагны для таго, каб не ўступаць без барацьбы захопленае ім дабро. У справу ўмяшаліся пабочныя; адны падтрымлівалі салдата, другія — таго, хто яго пакрыўдзіў. Галасы рабіліся ўсё мацней-