Старонка:Апошні з магікан.pdf/236

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтага было дастаткова для Дункана. Не трацячы ні адной каштоўнай хвіліны, ён пабег да памяшкання Мунро, каб знайсці Кору і Алісу. Але Дункан засціг іх ужо на парозе нізкага дома палкоўніка. Яны быді гатовымі да ад’езду; іх акружалі з плачам жанчыны. Шчокі Коры былі бледныя, твар яе выяўляў трывогу, але яна не страціла ні долі сваёй цвёрдасці; вочы-ж Алісы пачырванелі, і гэта даказвала, як доўга і з якім горам яна плакала. Абедзве маладыя дзяўчыны сустрэлі Дункана з шчырай радасцю, і, супроць звычайнасці, Кора пачала гутарку першай.

— Форт загінуў, — з меланхалічнай усмешкай сказала яна, — хоць, я спадзяюся, наш гонар не закрануты.

— Ён ззяе ярчэй, чым калі-б там ні было. Аднак, дарагая міс Мунро, цяпер вам трэба менш думаць пра другіх і больш клапаціцца аб саміх сабе. Ваенныя звычаі патрабуюць, каб ваш бацька і я некаторы час аставаліся з салдатамі. Скажыце-ж, дзе мы знойдзем неабходнага і вернага заступніка для вас у час перапалоху і розных выпадковасцей, якія могуць здарыцца пры выступленні.

— Нам нікога не трэба, — адказала Кора. — Хто ў такі момант адважыцца абразіць або пакрыўдзіць дачок такога бацькі, як наш?

— Я не згадзіўся-б пакінуць вас адных, — казаў далей малады чалавек, паспешліва азіраючыся навакол, — хоць-бы за тое мне абяцалі камандаванне лепшым каралеўскім палком. Успомніце, наша