Старонка:Апошні з магікан.pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

схіл, блішчэла тысячамі мігатлівых зорак. Сумная поза, ранні час, а таксама абрысы фігуры рослага чалавека, які стаяў у раздум’і, прыхіліўшыся да англійскіх умацаванняў, ясна растлумачылі назіральніку, хто гэта быў. Пачуццё асцярожнасці прымусіла афіцэра з французскага лагера схавацца; ён слізнуў за ствол дрэва. У гэты момант ён пачуў новы гук, і зноў замёр на месцы. Да яго данёсся ціхі, ледзь чутны плеск вады, услед за тым рыпнулі каменьчыкі на беразе. Цёмная постаць вынырнула з возера і пачала падкрадвацца да таго месца, дзе стаяў француз. Затым павольна паднялося дула стрэльбы, але раней, чым пачуўся стрэл, рука французскага афіцэра выцягнулася і лягла на курок.

— Хуг! — голасна ўскрыкнуў здзіўлены індзеец, здрадніцкі стрэл якога быў спынены такім дзіўным і неспадзяваным чынам.

Замест адказу французскі афіцэр паклаў сваю руку на плячо індзейца і, не сказаўшы ні слова, адцягнуў яго далёка ад таго месца, дзе іх гутарка магла зрабіцца небяспечнай для аднаго з іх і дзе, як відаць, індзеец адшукаў сабе афяру. Расхінуўшы свой плашч і паказаўшы свой мундзір і ордэн, што вісеў на яго грудзях, Манкальм сурова запытаў:

— Што гэта значыць? Хіба мой сын не ведае, што паміж англійскімі і канадскімі бацькамі закапаны тамагаук?

— А што-ж рабіць гуронам? — адказаў індзеец, размаўляючы па-французску, хоць і няправільна. — Ні адзін з нашых воінаў яшчэ не заваяваў