Старонка:Апошні з магікан.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

для ўжывання, навучання і спацяшэння сапраўды веруючых у грамадскім і прыватным жыцці, пераважна ў Новай Англіі».

Пры гэтых словах дзівак выняў з кішэні кніжку і, надзеўшы на нос акуляры ў жалезнай аправе, разгарнуў томік з такой асцярожнасцю і павагай, якіх патрабуе абыходжанне са свяшчэннымі рэчамі. Потым, без далейшых разважанняў і тлумачэнняў, ён уклаў у рот нейкі дзіўны інструмент. Пачуўся праразлівы, высокі гук; услед за тым спявак псалмоў узяў голасам ноту актавай ніжэй і, нарэшце, заспяваў. Панесліся поўныя, прыемныя, меладычныя гукі, і нават рух каня не перашкодзіў спевам:

О, как отрадно это —
Жить в братстве и труде,
Как будто благовония
Текут по бороде!

Спявак псалмоў увесь час адбіваў такт правай рукой. Апускаючы яе, ён злёгку дакранаўся старонак кнігі; падымаючы-ж, размахваў ёю з асаблівым майстэрствам. Яго рука не пакідала рухацца, пакуль не замёр апошні гук.

Цішыня лесу была парушана. Магуа павярнуўся да Дункана і прамармытаў некалькі слоў на ламанай англійскай мове, а Хейвард, у сваю чаргу, загаварыў з Алісай, перапыніўшы музыкальныя практыкаванні незнаёмага.

— Цяпер, мабыць, не прадбачыцца ніякай небяспекі; але ўсё-ж дзеля простай асцярожнасці нам патрэбна ехаць без шуму. Мне давядзецца, Аліса, пазбавіць вас прыемнасці і прасіць гэтага