Старонка:Апошні з магікан.pdf/220

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цвёрдасці, не гледзячы на колькасць яго войска і ўсе яго дамаганні. Я думаю, малады чалавек, што такі ўчынак будзе не дрэннай палітыкай.

Дункан, які лічыў, што важней за ўсё як мага хутчэй даведацца пра змест пісьма, перахопленага ў разведчыка, ахвотна згадзіўся з Мунро.

— Без сумнення, французскі генерал не атрымае вялікага задавальнення, убачыўшы вашу цвёрдасць, сэр, — сказаў ён.

— Ніколі вы не выказвалі больш справядлівай заўвагі.

— Якое-ж рашэнне прымеце вы адносна мяркуемага спаткання?

— Я сустрэнуся з французам, зраблю гэта безадкладна і без усякага страху. Ідзіце, маёр Хейвард! Пашліце веставога, які абвясціў-бы французам, хто накіроўваецца ў іхны лагер. Мы пойдзем з маленькім атрадам. І слухайце, Дункан, — дадаў ён амаль шэптам, хоць у пакоі яны былі ўдваіх, — быць можа, для перасцярогі нам трэба размясціць паблізу дапаможны атрад на той выпадак, калі ва ўсім гэтым крыецца здрадніцтва?

Малады чалавек вышаў з пакоя і, паколькі ўжо вечарэла, паспяшаўся зрабіць усе неабходныя распараджэнні. Цераз некалькі хвілін ён выстраіў салдат у рады і паслаў у французскі лагер ардынарца з флагам, даручыўшы абвясціць ворагам аб набліжэнні каменданта форта. Зрабіўшы ўсё гэта, Хейвард адвёў маленькі эскорт да заходніх варот і там ужо засціг свайго начальніка, які быў зусім гатовы, каб ісці да Манкальма і толькі чакаў маёра. Ледзь закончыліся звычайныя цырамоніі, камен-