Старонка:Апошні з магікан.pdf/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

джэнтльмен запрашае мяне для перагавораў, і калі я накіроўваю да яго заслужанага і здольнага намесніка (не гледзячы на вашу маладосць, Дункан, пра вас можна сказаць гэта), ён адказвае мне нейкай загадкай.

— Быць можа, маркіз склаў сабе не такую спрыяльную думку аб вашым прадстаўніку, мой дарагі сэр! Прашу вас успомніць, што запрашэнне, якое ён цяпер паўтарае, было паслана каменданту форта, а не яго памочніку.

— Але, сэр, хіба намеснік не мае ўсёй улады і значэння таго, хто дае яму гэтае даручэнне? Француз хоча раіцца з Мунро! Па праўдзе кажучы, сэр, я адчуваю вялікае жаданне выканаць патрабаванне гэтага чалавека хоць-бы толькі затым, каб паказаць яму, што мы яшчэ не страцілі