Старонка:Апошні з магікан.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спяшаючыся паведаміць аб сваім звароце, увайшоў у пакой без дакладу, спыніўся і некаторы момант моўчкі любаваўся чароўным малюнкам. Але жвавы позірк Алісы хутка заўважыў адлюстраванне яго фігуры ў люстры. Засароміўшыся, яна саскочыла з каленяў бацькі і моцна ўскрыкнула:

— Маёр Хейвард!

— Ты хочаш ведаць, дзе ён? — запытаў Мунро. — Я паслаў яго пагаманіць з французам. Ах, сэр, вы малады, спрытны і ўжо вярнуліся назад! Ідзі адсюль са сваёй балбатнёй. Хіба тут мала клапот для салдата і без тваёй траскатні?

Аліса засмяялася і пайшла ўслед за Корай, якая накіравалася з пакоя, разумеючы, што аставацца ім тут не падыходзіць.

Замест таго, каб запытаць Дункана пра вынік яго перагавораў, Мунро некаторы момант хадзіў узад і ўперад па пакоі з закладзенымі за спіну рукамі, апусціўшы галаву з выглядам чалавека, які глыбока задумаўся. Нарэшце, ён узняў вочы, поўныя бацькаўскай любві, і заўважыў:

— Гэта цудоўныя дзеці, Хейвард. Усякі бацька меў-бы права пахваліцца імі.

— Вам не даводзіцца пытаць пра маю думку аб іх, сэр.

— Праўда, малады чалавек, праўда, — спыніў яго нецярплівы стары. — Вы збіраліся больш поўна выказаць вашу думку па гэтаму пытанню ў той дзень, калі ўвайшлі ў форт, але я лічыў, што старому салдату няма чаго гаварыць пра шлюбныя благаславенні і святы ў такі час, калі ворагі яго