Старонка:Апошні з магікан.pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няў, сабраных на ўзбярэжжы возера. Зараз нам важней за ўсё ўбачыць пісьмо начальніка форта Эдуард.

— Ці не магу я быць вам карысным?

— Так, сэр, можаце. У дадатак да ўсіх сваіх астатніх прыязнасцей маркіз дэ-Манкальм просіць у мяне спаткання на паляне паміж гэтай крэпасцю і яго ўласным лагерам, жадаючы, як ён кажа, паведаміць нас аб нейкіх дадатковых вестках. Я лічу, што неразумна паказваць яму празмернае імкненне бачыцца з ім, а таму хацеў-бы паслаць да яго вас, аднаго з вышэйшых афіцэраў, у якасці майго намесніка.

Дункан ахвотна згадзіўся замяніць свайго начальніка на час мяркуемага спаткання. Малады чалавек атрымаў неабходныя навучанні і развітаўся.

Дункан мог дзейнічаць толькі ў якасці прадстаўніка каменданта форта, а таму ўрачыстасць, якая, без сумнення, суправаджала-б спатканне двух начальнікаў варожых бакоў, была адменена. Цераз дзесяць мінут пасля гутаркі з Мунро Дункан вышаў з варот крэпасці пад гукі барабана, пад аховай невялічкага белага флага.

Насустрач Дункану вышаў французскі афіцэр і з звычайнымі фармальнасцямі праводзіў яго да аддаленага шатра Манкальма.

Фрзнцузскі генерал прыняў маладога пасланца з варожага лагера, стоячы пасярод сваіх афіцэраў і смуглявага натоўпу правадыроў індзейцаў, якія прымалі ўдзел у вайне, кожны на чале воінаў свайго племені. Кінуўшы быстры позірк на цёмны