Старонка:Апошні з магікан.pdf/199

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няе і толькі жадаў пагаварыць з імі. Але не паспеў Хейвард прамовіць і слова, як пачуўся галасок вясёлай Алісы:

— Ага, здраднік! О, няверны рыцар, які пакінуў сваіх дам у бядзе! — ускрыкнула яна. — Доўгія дні, не, многія вякі чакалі мы, што вы кінецеся да нашых ног, просячы нас літасціва забыцца пра ваша каварнае адступленне, — пэўней, пра ваша бегства… Па праўдзе-ж кажучы, вы ўцякалі з такой шпаркасцю, з якой не мог-бы паспрачацца ранены алень!