Старонка:Апошні з магікан.pdf/198

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ахоўваў форт, ішоў разведчык у суправаджэнні французскага афіцэра. Твар Сакалінага Вока выяўляў заклапочанасць і разгубленасць; здавалася, ён перажываў найвялікшую знявагу, апынуўшыся ў руках ворагаў. Пры ім не было яго любімай стрэльбы, і рукі яго былі звязаны за спіною рамнямі з аленявай скуры. У апошні час белыя флагі, якія з’яўляліся закладам бяспекі для парламенцёраў, падымаліся так часта, што Хейвард спачатку абыякава зірнуў на падыходзіўшых; яму здавалася, што ён убачыць варожага афіцэра, які з’явіўся з якой-небудзь прапановай. Але маёр пазнаў высакую фігуру і горды, хоць і засмучаны твар свайго сябра, жыхара лясоў, уздрыгануўся ад здзіўлення і павярнуўся, каб спусціцца з бастыёна і прайсці ў цэнтр крэпасці.

Аднак, гукі знаёмых галасоў прыцягнулі ўвагу Дункана і прымусілі яго запамятаць на свой першапачатковы намер. Агінаючы адзін з унутраных выступаў валу, ён сустрэў Кору і Алісу, якія вышлі на гулянку з мэтай падыхаць свежым паветрам і адпачыць ад заўсёднага знаходжання ў зачыненым памяшканні. Малады афіцэр не бачыўся з імі з той цяжкай хвіліны, у якую яму давялося пакінуць дзяўчат перад фортам, — праўда, з адзінай мэтай выратаваць іх. Хейвард у апошні раз бачыў Кору і Алісу, калі яны былі змучаны клопатамі і стомленасцю; цяпер маладыя дзяўчаты ззялі прыгажосцю і свежасцю, хоць сляды трывогі і страху ўсё яшчэ выяўляліся на іх тварах. Нядзіўна таму, што пры гэтай сустрэчы малады чалавек забыўся ў той час пра ўсё астат-