Старонка:Апошні з магікан.pdf/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзіўная пагарда да ўзвышшаў — пэўней, боязнь цяжкіх пад’ёмаў — можна было-б назваць самай галоўнай слабасцю вядзення ваенных дзеянняў таго часу. Гэтая памылка вынікала дзякуючы прывычцы да нескладанай барацьбы з індзейцамі, у часё якой рэдка будаваліся крэпасці; артылерыя амаль бяздзейнічала.

На пяты дзень аблогі і на чацверты дзень свайго знаходжання ў крэпасці маёр Хейвард скарыстаў перагаворы з непрыяцелем, і падняўся на сцяну аднаго з бастыёнаў, каб падыхаць свежым паветрам, якое ішло з боку возера; у той-жа час Дункан хацеў паглядзець на поспехі наступаючых. Хейвард быў адзін, калі не лічыць вартавога, які хадзіў узад і ўперад па валу. Быў цудоўны, ціхі вечар; ад празрыстых вод возера дуў свежы, мяккі ветрык. Можна было падумаць, што пасля сканчэння грукату гармат і свісту ядраў сама прырода пажадала паказацца ў сваім самым ціхім і прывабным выглядзе. Сонца палівала зямлю святлом заходзячых праменняў, але ўжо без стамляючай спякоты, якая складае асаблівасць мясцовага клімату ў летнія месяцы. Адзетыя свежай зелянінай горы мелі прыгожы выгляд, поўпразрыстыя воблакі кідалі на іх лёгкія цені. Шматлікія астраўкі размяшчаліся на прасторы вод Гарыкана; адны, нізкія, нібы танулі ў вадзе або былі адзінотна раскіданы сярод возера, другія нібы віселі над паверхняй вады, падобныя да зялёных аксамітных узгорачкаў. Паміж гэтымі групамі рыбакі з лагеру наступаючых мірна рухаліся