Старонка:Апошні з магікан.pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На момант Кора і Аліса, якія дрыжэлі ад хвалявання, спыніліся; яны былі здзіўлены нечаканым бегствам Дункана і не маглі зразумець, чаму ён пакінуў іх; але перш чым адна з маладых дзяўчат паспела сказаць слова або хоць-бы падумаць, афіцэр вельмі вялікага росту, з валасамі, пасівеўшымі ад часу і вайсковай працы, з благародным і ваяўнічым выглядам, вынырнуў з туману, прыгарнуў Кору і Алісу да сваіх грудзей, і гарачыя слёзы пацяклі па яго бледных маршчыністых шчоках. Ён моцна ўскрыкнуў з шатландскім акцэнтам:

— Дзякуй табе, божа! Няхай цяпер надыйдзе якая-б ні была небяспека. Твой слуга гатовы сустрэць яе!


РАЗДЗЕЛ XV

Французы наступалі з такімі сіламі, супроць якіх Мунро не мог паспяхова абараняцца. Здавалася, атрад Вэба спакойна драмаў на берагах Гудзона, і камендант форта Эдуард зусім забыў пра цяжкае становішча сваіх землякоў. Індзейцы, саюзнікі французаў, па загаду Манкальма напоўнілі ўсе лясы і пералескі; іх ваенныя крыкі чуліся ў брытанскім лагеры, прымушаючы кроў застываць у жылах.

Здавалася, што лоўкі і спрактыкаваны Манкальм задаволіўся перамогай над цяжкасцямі стамляючага пераходу па пустынных лясах і не хацеў скарыстаць узвышаныя месцы, з якіх ён зусім беспакарана мог-бы разграміць асаджаных.