Старонка:Апошні з магікан.pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў непрыяцельскі лагер. Але глядзіце, хутка страляніна спыніцца: насоўваецца туман, які ператворыць дзень у ноч і зробіць індзейскую стралу больш небяспечнай, чым самая выдатная гармата. Калі ў вас хопіць сілы, каб ісці ўслед за мной, я пайду наперад; я-ж вельмі хачу ўвайсці ў форт Уільям-Генры хоць-бы дзеля таго, каб рассеяць гэтых сабак мінгаў, якія, як я бачу, хаваюцца на краі бярозавага пералеску.

— Так, мы адчуваем сябе дастаткова моцнымі, — цвёрда сказала Кора, — і гатовы ісці на любую небяспеку.

Разведчык павярнуўся да яе з усмешкай сардэчнай ухвалы і адказаў:

— Скажу не ўтойваючы, я хацеў-бы, каб у мяне была тысяча мужных малайцоў, якія так-