Старонка:Апошні з магікан.pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грукат артылерыі даляцеў з даліны і пранёсся ўдоўж усходніх гор, абуджаючы ў скалах громавыя водгукі.

— Ранішнія праменні толькі што дакрануліся да іх там, унізе, — спакойна і нібы ў раздум’і сказаў разведчык, — і вартавыя надумаліся абудзіць тых, хто спіць, гукам гарматы. Мы спазніліся на некалькі гадзін! Манкальм ужо напоўніў лясы сваімі праклятымі іракезамі.

— Сапраўды, крэпасць абложана, — адказаў Дункан. — Але хіба нельга прыдумаць спосабу прабрацца ў форт? Лепш быць асаджаным за яго сценамі, чым зноў апынуцца ў руках індзейцаў.

— Паглядзіце! — усклікнуў разведчык, мімаволі прымусіўшы Кору звярнуць увагу на тую частку форта, у якой стаяў дом яе бацькі. — Глядзіце, як ад стрэлу паляцелі каменні каменданцкага дома! Французы разбураць яго хутчэй, чым ён быў пабудаваны, хоць будынак моцны і сцены яго тоўстыя.

— Хейвард, мне вельмі цяжка, што мой бацька знаходзіцца ў небяспецы і я не магу раздзяліць яе, — узрушана сказала бясстрашная Кора. — Пойдзем да Манкальма, папросім яго даць мне пропуск. Ён не адважыцца адмовіць у гэтай просьбе дачцэ.

— Наўрад ці вы падойдзеце да палаткі француза, захаваўшы валасы на галаве, — адкрыта сказаў разведчык. — Вось калі-б у мяне была хоць адна з тысячы лодак, якія без карысці стаяць там, удоўж берагу, мы яшчэ маглі-б прабрацца