Старонка:Апошні з магікан.pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ўкрытую мохам скалу, падарожнікі ўбачылі, што над верхавінамі зялёных хвой, укрываўшых гару, на процілеглым беразе Гарыкана, пачынала ўжо святлець.

Разведчык прапанаваў Коры і Алісе сыйсці з коней, зняў аброці і сёдлы са змораных нараганзетаў і пусціў іх на волю шукаць для саміх сябе мізэрны корм — скубсці лісце кустоў і высахшўю траву.

— Ідзіце, — сказаў ён коням, — пастарайцеся знайсці сабе корм там, дзе яго вам дасць прырода, ды глядзіце, не трапляйце на зубы драпежных ваўкоў, якія блукаюць у гэтых горах.

— Але хіба нам больш не патрэбны коні? — запытаў Хейвард.

— Глядзіце і мяркуйце самі, — сказаў разведчык, падыходзячы да ўсходняга краю гары і знакам прапануючы ўсім падыйсці. — Калі-б можна было таксама ясна бачыць сэрцы людзей, як лагер Манкальма з гэтага месца, мала-б асталося ліцамераў, і хітрасць мінгаў страціла-б сілу.

Падышоўшы да кручы, падарожнікі адразу ацанілі, наколькі праўдзівымі былі словы разведчыка, і зразумелі, чаму прывёў ён іх на верхавіну гэтай гары.

Яна ўзвышалася футаў на тысячу і мела выгляд высокага конуса, адзін в адрогаў горнага ланцуга, які на многа міль цягнуўся па заходнім беразе азёр, сустракаючыся з іншымі грамадамі на тым баку Гарыкана. Уся паўднёвая частка Гарыкана ляжала цяпер перад падарожнікамі, як на далоні.