Старонка:Апошні з магікан.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Далейшых разважанняў не спатрэбілася. Сакалінае Вока сказаў толькі: «Ідзіце за мною» і рушыў назад па той дарозе, якая давяла падарожнікаў да такога небяспечнага становішча. Яны былі асцярожны, іх ногі ступалі бясшумна: бо кожную хвіліну яны маглі сустрэць патруль або пікет французаў, які залёг у засадзе. Зноў мінуўшы вадаём, Хейвард і разведчык скоса зірнулі на яго страшныя і тужлівыя воды. Дарэмна іх позіркі шукалі цела таго, хто так нядаўна хадзіў па маўклівых берагах; толькі лёгкае хваляванне даказала ім, што вада яшчэ не зусім супакоілася пасля крывавай справы.

Сакалінае Вока змяніў напрамак і пайшоў да гор, якія з’яўляліся заходняй мяжой вузкай нізіны; цяпер ён шпаркімі крокамі вёў сваіх спадарожнікаў, стараючыся трымацца ў ценю высокіх і зубчатых верхавін. Шлях зрабіўся цяжэйшым; прыходзілася ісці па няроўнай глебе, укрытай каменнямі, перасечанай равамі, і маленькі атрад стаў пасоўвацца цішэй. З абодвух бакоў узвышаліся аголеныя чорныя горы, якія сведчылі, што падарожнікам не пагражае небяспека. Нарэшце, атрад пачаў павольна падымацца па крутой сцежцы, якая звівалася сярод каменняў і рэдкіх дрэў.

Па меры таго як падарожнікі падымаліся на гару, густы туман, які звычайна з’яўляецца перад надыходам дзённага святла, пачаў рассейвацца, і колеры, якімі прырода апранула ўсё навакольнае, вырысоўваліся больш ясна і выразна. Вышаўшы з-пад галін мізэрных дрэў, якія чапляліся за аголеныя схілы гор, і ступіўшы на плоскую