Старонка:Апошні з магікан.pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дальбог, паненкі, мне вельмі сумна, што гэта здарылася з вамі, — прамовіў малады салдат і ветліва прыклаў руку да казырка, — але што рабіць: зменнасці вайны! Вы ўбачыце, што наш генерал — добры чалавек і вельмі ветлівы з дамамі.

— Такі звычай ваенных, — па-французску адказала Кора, якая вельмі добра валодала сабой. — Бывайце. Жадаю, каб вам далі які-небудзь больш прыемны абавязак.

Салдат ветліва і нізка пакланіўся ёй, а Хейвард дадаў: «Спакойнай ночы, таварыш», — і ўсе падарожнікі зноў павольна рушылі ў дарогу, пакінуўшы вартавога хадзіць узад і ўперад па беразе ціхага вадаёма. Не дапускаючы думкі, каб ворагі маглі пайсці на такую шалёную смеласць, ён спяваў песеньку, якая ўзнікла ў яго галаве, калі ён убачыў маладых дзяўчат і, можа, пры ўспамінах аб сваёй каханай далёкай Францыі:

„Vive le vin, vive l‘amour!“[1]

— Якое шчасце, што вы здолелі дагаварыцца з гэтым машэннікам, — прашаптаў разведчык, мінуўшы вадаём.

— Ён можа падзякаваць богу за тое, што ветліва абышоўся з намі; у адваротным выпадку, сярод касцей яго зямлякоў знайшлася-б мясцінка і для яго шкілета.

Сакалінае Вока не мог гаварыць далей: яго спыніў працяглы і глухі стогн, які данёсся ад невялікага вадаёма; здавалася, быццам душы

  1. Няхай жыве віно, няхай жыве каханне.