Старонка:Апошні з магікан.pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачынку, і што Давід, язык якога літаральна прыліп да горла ад ліхарадкі, выкліканай ранай і якая ўзмацнілася дзякуючы цяжкаму пераходу, паследаваў прыкладу Ункаса. Не жадаючы і далей весці непатрэбныя спрэчкі, малады чалавек напалову прылёг, прыхіліўшыся спіною да бярвенняў блокгауза, але ў душы цвёрда вырашыў не заплюшчваць вачэй, пакуль не перадасць Кору і Алісу ў рукі Мунро. Разведчыку здалося, што супраціўленне маладога афіцэра зломлена, і з гэтай думкай паляўнічы хутка заснуў.

Даволі доўгі час Дункану ўдавалася змагацца са сном. Вячэрні змрок згусціўся над яго галавой, але ён усё яшчэ адрозніваў людзей, якія ляжалі на зямлі, і прыслухоўваўся да кожнага гуку ў лесе, да кожнага ўздыху Чынгачгука, які сядзеў выпрастаўшыся, таксама нерухома, як дрэвы, што цёмнымі сценамі ўзнімаліся з усіх бакоў.

Але вось сумныя крыкі выпі пачалі для Дункана злівацца са стогнамі савы; у поўдрымотным стане ён прымаў куст за свайго таварыша — вартавога; нарэшце, галава яго схілілася на плячо, а плячо ў сваю чаргу нахілілася да зямлі; усё яго цела акволела, выгнулася, і Дункан моцна заснуў.

Яго абудзіў лёгкі штуршок у плячо. Ледзь-ледзь дакрануліся да пляча, але Дункан ускочыў, усномніўшы пра абавязак, які ён усклаў на сябе ў пачатку ночы.

— Хто ідзе? — запытаўся маёр, абмацваючы шаблю.