Старонка:Апошні з магікан.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лясной сцежцы. Хейвард з зачараваннем глядзеў на Кору; ён не заўважаў нават, што яе белакурая спадарожніца адна паглыбілася ў гушчар. Слугі, згодна загадзя атрыманага загаду, не павярнулі ў лес, а паехалі на ўздагон атраду. Хейвард растлумачыў маладым дзяўчатам, што гэта было зроблена з асцярожнасці, згодна парады іх хітрага правадніка: індзеец хацеў паменшыць колькасць слядоў на выпадак, калі-б сюды трапілі разведчыкі канадскіх плямён. На некалькі хвілін гутарка спынілася.

У хуткім часе падарожнікі мінулі шырокі край густога лесу і апынуліся пад цёмнай заслонай вялікіх дрэў. Дарога зрабілася больш зручнай; скараход, які заўважыў, што маладыя дзяўчаты цяпер лепш кіравалі сваімі коньмі, пайшоў хутчэй, і Коры з Алісай давялося пусціць нараганзетаў рыссю. Хейвард павярнуўся быў, каб сказаць нешта чорнавокай Коры, але ў гэты момант пачуўся далёкі гук капытоў, якія стукалі па раскіданых на сцежцы карэннях. Гэта прымусіла маладога чалавека спыніць свайго каня; Кора і Аліса таксама нацягнулі павады; усе трое жадалі дазнацца, у чым справа.

Праз некалькі хвілін яны ўбачылі жарабя, якое, нібы алень, імчалася між стваламі хвой; услед за тым з’явілася нязграбная фігура, апісаная намі ў папярэднім раздзеле. Нязграбны незнаёмы набліжаўся з усёй хуткасцю, на якую быў здольны яго худы конь. Ён безупынна адной нагой шпорыў сваю клячу, але дасягаў толькі таго, што яе заднія ногі ішлі лёгкім галопам, у той час як пярэд-