Старонка:Апошні з магікан.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

манту, калі вы ўжо былі прывязаны да дрэў і чакалі смерці.

— Гэта дзіва, што вы не памыліліся ў сцежцы! Зграя-ж гуронаў раздзялілася, і ў абодвух атрадах былі коні.

— Так, мы сапраўды былі збіты з толку і ледзь не згубілі ваш след, але нам дапамог Ункас. Мы пайшлі спачатку па сцежцы, якая ішла ў глыб лесу, мяркуючы, што дзікуны павядуць сваіх палонных у глуш. Але, прайшоўшы некалькі міль і не ўбачыўшы ні адной зломанай, згодна маёй парады, галінкі, я пачаў сумнявацца, ці туды мы ідзем, асабліва-ж калі заўважыў, што на зямлі былі толькі сляды конскіх капытоў і ног, адзетых у макасіны.

— Нашы пераможцы з асцярожнасці прымусілі нас абуцца ў індзейскія макасіны, — сказаў Дункан.

— Так, так, яны зрабілі разумна, гэта іх заўсёдны звычай, аднак, такая простая хітрасць не магла-б нас збіць з сапраўднага следу.

— Што-ж выратавала нас?

— К сораму майму я павінен прызнацца: мудрасць маладога магікана. Між іншым, нават цяпер, калі я бачу, што яго была праўда, я з цяжкасцю веру ўласным вачам.

— Ці не растлумачыце вы нам гэтай загадкі?

— Ункас заўважыў, — казаў далей Сакалінае Вока, аглядаючы нараганзетаў Коры і Алісы, — што коні, на якіх ехалі маладыя дзяўчаты, адначасова ступаюць на зямлю пярэдняй і задняй нагой з аднаго боку. Ні адна з чацвераногіх жывё-