Старонка:Апошні з магікан.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ваднік спыніўся: як відаць, тут пачынаецца тая сцежка, на якую нам давядзецца павярнуць.

Дункан казаў праўду. Калі коннікі пад’ехалі да індзейца, які нерухома стаяў, паказваючы на гушчар кустоў, акружаўшых ваенную дарогу, яны разгледзелі сцежку, настолькі вузкую, што па ёй можна было ехаць толькі гуськом.

— Мы павінны павярнуць на гэтую сцежку, — прашаптаў Хейвард. — Не выказвайце ніякай трывогі, бо інакш вы наклічаце на сябе іменна тую небяспеку, якой баіцеся.

— Кора, — запытала сястру златакудрая Аліса, — як ты думаеш, ці не спакайней будзе ехаць разам з атрадам?

— Аліса, вы дрэнна ведаеце звычаі і прывычкі дзікуноў, а таму не разумееце; у якіх выпадках трэба баяцца, — запярэчыў Хейвард. — Калі непрыяцелі ўжо дайшлі да волака, яны, магчыма, акружаць наш атрад, спадзеючыся здабыць вялікую колькасць скальпаў. Шлях атрада вядомы ўсім; наша-ж сцежка, безумоўна, яшчэ невядома нікому, бо ўсяго якую-небудзь гадзіну таму назад мы вырашылі ехаць па ёй.

— Няўжо мы не павінны верыць гэтаму чалавеку толькі таму, што яго рухі і манеры непадобны да нашых, а колер яго твара цямней скуры белых? — халодна запытала Кора.

Аліса пакінула вагацца; яна ўдарыла дубцом свайго нараганзета[1], першая рассунула галіны і паехала ўслед за скараходам па цёмнай вузкай

  1. Нараганзет — конь вельмі вынослівай пароды.