Старонка:Апошні з магікан.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сакалінае Вока абвясціў, што пара ў дарогу. У гэты час Давід Гамут скончыў спяваць, а сёстры паспелі прысці да прытомнасці пасля перажытых хваляванняў. Пры дапамозе Дункана і малодшага з магікан маладыя дзяўчаты спусціліся з крутога ўзгорка. Унізе ўзгорка яны ўбачылі нараганзетаў, якія скублі траву і лісцё кустоў. Аліса і Кора селі на коней і рушылі ўслед за правадніком, які аказаўся ў самую цяжкую хвіліну іх сябрам. Ішлі нядоўга. Сакалінае Вока павярнуў з вузкай сцежкі, па якой рухаліся гуроны, увайшоў у гушчар галін, пераехаў у брод цераз шумлівы ручай і спыніўся ў вузкай лагчыне сярод галін густых вязаў. Падарожнікі знаходзіліся на адлегласці некалькіх соцень сажняў ад фатальнага ўзгорка, і коні спатрэбіліся ім толькі ў часе пераправы цераз мелкі паток.

Разведчык і магікане, здавалася, добра ведалі глухое месца, у якім яны цяпер спыніліся, бо, паставіўшы свае стрэльбы да ствалоў дрэў, узяліся раскідаць сухое лісцё і хутка выкапалі невялікую ямку ў сіняй гліністай глебе. З гэтага паглыблення зараз-жа пырснуў струмень светлай, бліскучай, гаманлівай вады. Сакалінае Вока азірнуўся, нібы шукаючы чагосьці, і на яго твары з’явілася здзіўленне; здавалася ён не знайшоў рэчы, якой шукаў.

— Шкада! Гэтыя нядбайныя д’яблы магаукі са сваімі братамі тускарорамі і анандагамі, вядома, былі тут і пілі ваду, — прамармытаў ён, — і некуды закінулі чарпак. Вось і рабі пасля гэтага дабро гэтым беспамятным сабакам. Добра-ж яны ад-