Старонка:Апошні з магікан.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

больш шаўкавістыя і завіваюцца больш прыгожымі локанамі, аднак, я заўсёды знаходзіў, што мае валасы цалкам падыходзяць для той галавы, якую яны ўкрываюць. Я не далучаўся да барацьбы не столькі ў выніку агіднага пачуцця да бойкі, якое я маю з прыроды, колькі з прычыны путаў, якімі звязалі мяне язычнікі. Адважным і лоўкім аказаўся ты ў барацьбе, і я хачу падзякаваць табе раней, чым перайсці да выканання іншых, больш важных абавязкаў; я раблю гэта, бо ты даказаў, што варты пахвалы хрысціяніна.

— Мая паслуга — глупства, пра якое не варта ўспамінаць; калі вы астанецеся з намі, то ўбачыце шмат такіх-жа крывавых сутычак, — адказаў паляўнічы, які зрабіўся ласкавейшым, выслухаўшы шчырую падзяку з боку спевака псалмоў. — Я вярнуў сабе майго старога таварыша і спадарожніка. Вось ён, мой верны «аленебой», — дадаў Сакалінае Вока, пагладжваючы прыклад сваёй стрэльбы, — і гэта адно ўжо ёсць перамога! Іракезы хітрыя, але яны перамудрылі, паклаўшы стрэльбы так далёка ад месц свайго адпачынку. Калі-б толькі Ункас і яго бацька мелі звычайную цярпіівасць індзейцаў, мы паспелі-б узяць зброю і дружным залпам пакончылі-б з усёй зграяй і са злодзеем, які ўцёк ад нас.

Разведчык сеў на камень і з чыста бацькоўскай увагай пачаў аглядаць сваю стрэльбу.

Гамут таксама прысеў на зямлю, выняў з кішэні маленькую кніжку і акуляры ў жалезнай аправе. Узняўшы вочы на неба, ён прамовіў:

— Прапаную вам, сябры мае, разам са мною