Старонка:Апошні з магікан.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абыякавым гледачом гэтага відовішча, але яго вочы, вочы спакойнага магікана, ззялі радасцю і спачуваннем.

Між тым Сакалінае Вока асцярожна аглядаў забітых; пераканаўшыся, што ўсе ворагі мёртвыя, ён падышоў да Давіда і разрэзаў яго путы. Няшчасны спявак псалмоў не рухаўся да апошняй хвіліны і стаяў, цярпліва чакаючы вызвалення.

— Вось, — заўважыў разведчык, адкідаючы апошні івавы дубец, — вы зноў свабодныя, хоць, як відаць, нават цяпер вы можаце карыстацца вашай свабодай не менш, чым у той момант, калі вы ўпершыню з’явіліся на свет. Калі парада чалавека, які пражыў большую частку свайго жыцця ў пустынях, не пакрыўдзіць вас, я з вялікім задавальненнем выкажу вам мае думкі. Дык вось, раю вам пакінуць інструменцік, які вы хаваеце ў кішэні вашай камізэлькі; прадайце яго першаму дурню, якога сустрэнеце, і на атрыманыя грошы купіце якую-небудзь карысную зброю, хоць-бы самы звычайны кавалерыйскі пісталет.

— Бразганне зброі, трубныя гукі адпавядаюць бітве; хвалебныя і ўдзячныя гімны — перамозе, — адказаў вызвалены Давід. — Друг, — дадаў ён і ласкава працягнуў сваю тонкую, далікатную руку паляўнічаму, між тым як яго павекі пачалі вельмі хутка міргаць, а вочы зрабіліся вільтотнымі, — я выказваю табе падзяку за тое, што мае валасы асталіся там, куды іх змясціла прырода. Вядома, валасы іншых людзей, быць можа, мякчэйшыя,