Старонка:Апошні з магікан.pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чапляюцца за жыццё з прагнасцю дзікай горнай кошкі. Кіньце яго, няхай уцякае, у яго-ж няма ні стрэльбы, ні лука, і яго французскія таварышы далёка; ён, як грымучая змяя без ядавітых клыкоў, ужо бясшкодны. Глядзі, Ункас, — на дэлаварскай мове дадаў паляўнічы, — твой бацька ўжо здымае скальпы. Не пашкодзіць агледзець усіх гэтых паганцаў, якія ляжаць на зямлі, а то, бадай, хто-небудзь з іх ускочыць і схаваецца ў лесе з моцным крыкам і карканнем сойкі.

Між тым Чынгачгук паспеў зняць з нерухомых галоў эмблемы перамогі — скальпы.

Ункас-жа падбег да маладых дзяўчат і зараз-жа вызваліў Алісу.

Падняўшыся з каленяў, Аліса кінулася на грудзі Коры і, плачучы, прамовіла голасна імя свайго бацькі; у той-жа час у яе далікатных, пакорлівых, як у галубкі, вачах засвяціліся яркія праменні ажыўшай надзеі.

— Мы выратаваны, выратаваны! — шаптала яна. — Мы можам вярнуцца і абняць дарагога бацьку. Якое шчасце! Яго сэрца не разаб’ецца ад гора! І ты таксама, Кора, мая дарагая сястра… ты таксама выратавана… а таксама і Дункан… — дадала маладая дзяўчына, зірнуўшы на Хейварда з яснай усмешкай. — Наш храбры і слаўны Дункан астаўся жывы!

Кора не адказвала на гэтыя палкія і досыць бяссвязныя словы; прытуліўшы Алісу да свайго сэрца, яна толькі нагнулася да яе і ласкала. Мужны Дункан не саромячыся плакаў, гледзячы на радасць сясцёр. Акрываўлены Ункас здаваўся