Старонка:Апошні з магікан.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваў на тварах ворагаў прадраканне вынікаў гэтай барацьбы; аднак, раней чым варожая рука паспявала апусціцца на яго асуджаную галаву, замест яе з’яўляўся хмуры твар Чынгачгука. Ад сярэдзіны пляцоўкі на верхавіне ўзгорка двое ворагаў дакаціліся да самага яе краю. Раптам магікан знайшоў магчымасць нанесці гурону моцны ўдар нажом; рукі Магуа адразу аслабелі, і ён, як відаць мёртвы, адкінуўся на спіну. Умомант Чынгачгук ускочыў на ногі і ў лесе прагучэў яго пераможны кліч.

— Малайцы, дэлавары! Перамог магікан! — крыкнуў Сакалінае Вока, зноў падняўшы прыклад сваёй смертаноснай вінтоўкі. — Мой апошні ўдар не адбярэ ў пераможца гонару перамогі і не пазбавіць яго законных правоў на скальп пераможанага.

Але ў той самы момант, калі прыклад засвістаў, праразаючы паветра, хітры гурон выслізнуў, перакінуўся цераз край пляцоўкі, пакаціўся па крутому схілу, потым ускочыў сярод зараснікаў нізкіх кустоў і цераз хвіліну знік. Дэлавары лічылі яго мёртвым; убачыўшы-ж сваю памылку, яны ўскрыкнулі ад здзіўлення і з моцнымі крыкамі кінуліся за ім, нібы сабакі следам за аленем. Але праразлівы голас Сакалінага Вока спыніў іх і прымусіў вярнуцца назад на верхавіну ўзгорка.

— Гэтага ад яго заўсёды трэба чакаць! — сказаў разведчык. — Ілжывы ашуканец, подлы хітрэц! Сумленны дэлавар, пераможаны ў роўнай барацьбе, астаўся-б ляжаць на зямлі, яго забілі-б ударам па галаве; але гэтыя хітрыя макуасы