Старонка:Апошні з магікан.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пастаяў некаторы момант і, убачыўшы, што ўсе навакол яго з лютасцю б’юцца, надумаў завяршыць пачатую справу помсты. З моцным крыкам ён кінуўся да прывязанай Коры і здалёк кінуў у яе вострую сякеру. Тамагаук закрануў толькі плячо маладой дзяўчыны, разрэзаў лазовыя дубцы, якімі Кора была прывязана да дрэва, і вызваліў яе. Ёй удалося выслізнуць з рук дзікуна; забыўшыся пра ўласную небяспеку, яна кінулася да Алісы; спехам нялоўкімі пальцамі старалася яна разарваць дубцы, якія трымалі яе сястру ў палоне. Такая вялікадушная адданасць узрушыла-б усякага, але ў сэрцы гурона не было ніякага жалю. Ён схапіў Кору за яе густыя раскіданыя валасы, адарваў дзяўчыну ад Алісы і моцным штуршком штурхнуў яе на калені. Дзікун накруціў на сваю руку чорныя локаны кучаравых валасоў Коры і, працягнуўшы руку, са злосным рогатам падняў іх. Лязо яго нажа слізнула вакол яе прыгожай галоўкі. Аднак, яму прышлося расплаціцца за сваю лютую забаву; ён страціў зручны выпадак выканаць задуманае злачынства. Яго ўбачыў зоркі Ункас. Малады магікан нібы ўзляцеў у паветра; ён куляй зваліўся на грудзі ворага, адкінуў яго на вялікую адлегласць ад маладой дзяўчыны і паваліў на зямлю. Намаганне прымусіла і самога Ункаса паваліцца побач са сваім ворагам. Абодва праціўнікі адразу ўскочылі на ногі, заблішчэлі нажы, і той і другі абліліся крывёю. Але хутка паядынак скончыўся. Тамагаук Хейварда і прыклад Сакалінага Вока апусціліся на чэрап гурона ў тую самую